воскресенье, 28 августа 2011 г.

little chocolate Jesus

listening to Tom Waits' song
"Chocolote Jesus"










 у якасьці мадэлі  - цукеркі "Perugina Baci", Italia


маленькі шакаладны іісус

я не наведваю царкву ўнядзелю
не малюся адзінаму богу на каленях
не вывучаю напамяць сьвятыя пісанні -
у мяне ё свае ўласныя.
я ведаю, што іісус любіць мяне,
мабыць, крыху болей за іншых.
кожную нядзелю я стаю на каленях
у кандытарскай "Камунарка"

Там жыве мой шакаладны іісус,
што робіць мяне шчаслівым,
менавіта ён, шакаладны іісус,
уладкоўвае мае жыццё

Мне непатрэбны гэткія буржуйства,
тыпу кавярні "Олманд Джой",
Для такога хлапчука, як я,
Шакалад - найлепшае хараство.
Гэта адзіная рэч,
якая можа абудзіць мяне да жыцця
хутчэй, чым кубак золата -
так! менавіта шакаладны іісус -
адзіны, хто можа мяне задаволіць.

Калі сапсуецца надвор'е
Ды надыходзіць час піць віскі,
Лепш за ўсё -
загарнуць свайго Выратавальніка
у цэлафан.
Ён, канешне, растане,
але гэта не бяда -
яго можны выкарыстаць
у якасьці  паліўкі для лёдаў.

Гэты новы воблік  іісуса
мне падойдзе
гэты новы шакаладны іісус
тое, што патрэбна.

мой маленькі  шакаладны іісус,
што робіць мяне шчаслівым,
менавіта ён, шакаладны іісус,
уладкоўвае мае жыццё.


стылізаваны пераклад песьні Тома Уэйтса "Шакаладны іісус"
з ангельскай.